І юнак, які прынёс яму гэтыя весткі, сказаў: «Я выпадкова ўзышоў на гару Гэльбоэ, і Саўл ляжаў на сваёй дзідзе. А ўжо коннікі і калясніцы даганялі яго,
1 ЦАРСТВАЎ 31:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І дагналі філістынцы Саўла і сыноў яго, і забілі Ёнатана, і Абінадаба, і Мэльхісуа, сыноў Саўла. Біблія (пераклад А.Бокуна) І дагналі Філістынцы Саўла і сыноў ягоных, і забілі Філістынцы Ёнатана, Абінадава і Малькішуа, сыноў Саўла. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І дагналі Філістымляне Саўла і сыноў ягоных, і забілі Філістымляне Ёнатана і Амінадава і Малхісуа, сыноў Саўлавых. |
І юнак, які прынёс яму гэтыя весткі, сказаў: «Я выпадкова ўзышоў на гару Гэльбоэ, і Саўл ляжаў на сваёй дзідзе. А ўжо коннікі і калясніцы даганялі яго,
І забіў сыноў Сэдэцыі на яго вачах, і яму вырваў вочы, і закаваў яго ў медныя кайданы, і адвёў у Бабілон.
і калі пагналіся філістынцы за Саўлам і сынамі яго, яны забілі Ёнатана, і Абінадаба, і Мэльхісуа, сыноў Саўла.
Нэр жа меў Кіса, а Кіс — Саўла, а Саўл — Ёнатана, і Мэльхісуа, і Абінадаба, і Ісбаала.
А Нэр быў бацькам Кіса, а Кіс — бацькам Саўла. А Саўл быў бацькам Ёнатана, і Мэльхісуа, і Абінадаба, і Ісбаала.
Не пакланяйся ім і не служы, бо Я — Госпад, Бог твой, Бог руплівы апякун, Які карае правіннасць бацькоў на дзецях да трэцяга і чацвёртага пакалення тых, хто Мяне ненавідзіць,
І Саўл, і сын яго Ёнатан, і народ, які пры іх знаходзіўся, сядзелі ў Габе Бэньяміна. А філістынцы размяшчаліся ў Міхмасе.
І Саўл выбраў сабе тры тысячы ізраэльцаў: і дзве тысячы былі з Саўлам у Міхмасе і на гары Бэтэль, а тысяча з Ёнатанам у Габе Бэньяміна, астатні народ ён адпусціў кожнага ў палатку яго.
Таксама ўсе ізраэльцы, якія хаваліся на гары Эфраіма, чуючы, што філістынцы ўцякаюць, самі далучыліся да сваіх у баі.
А Саўл меў сыноў: Ёнатана, Ішві і Мэльхісуа. Імёны дзвюх дачок яго: імя старэйшай Мэраб, а імя малодшай Міхол.
і сказаў яму: «Не бойся, бо не знойдзе цябе рука Саўла, бацькі майго; і ты будзеш цараваць над народам Ізраэля, і я буду другім па табе: але і Саўл, бацька мой, ведае гэта».
І аддасць Госпад таксама Ізраэль разам з табою ў рукі філістынцаў; заўтра ж ты і сыны твае будзеце са мною, але і лагер Ізраэля аддасць Госпад у рукі філістынцаў».