І ў адказ сказаў цар жанчыне: «Не хавай ад мяне таго, аб чым я цябе запытаю». І жанчына сказала: «Хай пытаецца ў мяне гаспадар мой, цар».
1 ЦАРСТВАЎ 3:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І запытаўся ў яго: «Што за слова, якое было сказана табе? Прашу цябе, не ўтойвай ад мяне. Няхай гэта зробіць табе Бог і гэта дадасць, калі будзеш хаваць ад мяне слова з усіх слоў, што сказаны былі табе». Біблія (пераклад А.Бокуна) І спытаўся [Гэлій] у яго: «Што за слова, якое было сказана табе? Прашу, ня ўтойвай ад мяне. Няхай гэта зробіць табе Бог і тое дадасьць, калі будзеш хаваць ад мяне нешта з таго, што сказана было табе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Ілій: што сказана табе? не хавай ад мяне, тое і тое зробіць з табою Бог, і яшчэ болей зробіць, калі ты ўтоіш ад мяне што-колечы з усяго таго, што сказана табе. |
І ў адказ сказаў цар жанчыне: «Не хавай ад мяне таго, аб чым я цябе запытаю». І жанчына сказала: «Хай пытаецца ў мяне гаспадар мой, цар».
І Амасу скажыце: “Ці ты не косць мая і не цела маё? Хай гэта зробіць мне Госпад і гэта дадасць, калі ты ў мяне не будзеш заўсёды настаўнікам войска на месцы Ёаба”».
І калі прыйшоў увесь народ прапанаваць Давіду хлеба, калі быў яшчэ ясны дзень, пакляўся Давід, кажучы: «Хай гэта зробіць мне Бог, і яшчэ гэта дадасць, калі я перад захадам сонца пакаштую хлеба або чаго іншага».
Хай гэта зробіць Бог з Абнэрам і яшчэ дадасць, калі я не зраблю Давіду так, як Госпад прысягнуў яму,
І сказаў яму цар: «Яшчэ і яшчэ раз заклінаю цябе прысягнуць, што мне ты кажаш праўду ў імя Госпада».
І сказаў ён: «Хай зробіць мне Бог тое і тое, і яшчэ болей зробіць, калі галава Элісея, сына Сафата, застанецца на ім яшчэ сёння!»
Хай мяне ўдарыць Справядлівы ў міласэрнасці і паўшчувае мяне; алей жа грэшніка хай не намасціць галавы маёй, бо нават малітва мая супраць ліхадзействаў іх.
Тады цар Сэдэцыя паслаў прывесці прарока Ярэмію да яго, да трэцяга ўваходу, які быў у доме Госпада. І сказаў цар Ярэмію: «Папытаюся ў цябе пра адну рэч, і ты не ўтойвай нічога ад мяне!»
І прарок Ярэмія адказаў ім: «Я чую. Вось, я памалюся да Госпада, Бога вашага, паводле слоў вашых, і кожнае слова, якім Ён адкажа вам, перакажу вам, і не схаваю ад вас нічога».
гэта ты, о цару, які вырас і стаў магутным, і веліч твая ўзрасла і дастала аж да неба, і валадарства тваё бачна аж на канцах свету.
Ці будзе пракляты дом Якуба? Ці зменшыўся Дух Госпадаў, або ці такія ўчынкі Яго? Ці словы Яго не спагадныя да тых, хто справядліва робіць?
Вярнуўшыся, знайшоў Балака, што стаяў ля цэласпалення свайго, і князёў Мааба з ім. І звярнуўся да яго Балак: «Што гаварыў табе Госпад?»
Але Ісус маўчаў. І першасвятар гаворыць Яму: «Заклінаю Цябе Богам жывым, каб Ты нам сказаў, ці Ты Хрыстос, Сын Божы?»
Якая зямля прыме цябе пасля смерці, у той і я памру і там атрымаю месца для пахавання. Хай мне дасць гэта Госпад і тое дабавіць; хіба толькі смерць
І Саўл сказаў: «Хай гэта зробіць мне Бог і гэта дадасць, калі ты не памрэш, Ёнатан».
то хай Ёнатану Госпад гэта зробіць і гэта павялічыць. А калі не спыніцца лютасць бацькі майго супраць цябе, то аб гэтым таксама паведамлю табе; адпушчу цябе, каб ты пайшоў у супакоі, і хай Госпад будзе з табою, як Ён быў з бацькам маім.
Хай гэта зробіць Бог з ворагамі Давіда і тое дадасць, калі я да раніцы пакіну з усяго, што яму належыць, хоць бы хлопца».
Але Гэлі паклікаў Самуэля і сказаў: «Самуэль, сын мой». Ён, адказваючы, сказаў: «Вось я».