Таксама святару Абіятару цар загадаў: «Ідзі ў Анатот у сваю сядзібу; бо ты — чалавек, варты смерці; але сёння я не заб’ю цябе, бо ты насіў каўчэг Госпада Бога ў прысутнасці бацькі майго, Давіда, і ты перанёс усе цяжкасці, якія пераносіў бацька мой».
1 ЦАРСТВАЎ 23:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі даведаўся Давід аб тым, што Саўл патаемна рыхтуе яму зло, сказаў Абіятару святару: «Прынясі сюды эфод». Біблія (пераклад А.Бокуна) І даведаўся Давід, што Саўл патаемна рыхтуе яму зло, і сказаў Абіятару сьвятару: «Прынясі эфод». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі даведаўся Давід, што Саўл намысьліў супроць яго ліхое, сказаў сьвятару Авіятару: прынясі наплечнік. |
Таксама святару Абіятару цар загадаў: «Ідзі ў Анатот у сваю сядзібу; бо ты — чалавек, варты смерці; але сёння я не заб’ю цябе, бо ты насіў каўчэг Госпада Бога ў прысутнасці бацькі майго, Давіда, і ты перанёс усе цяжкасці, якія пераносіў бацька мой».
“Пакліч Мяне, і Я выслухаю цябе і абвяшчу табе справы вялікія і недасяжныя, якіх ты не ведаеш”.
Бо многія дні сыны Ізраэля будуць заставацца без цара, і без князя, і без ахвяры, і без каменя, і без эфода, і без тэрафіма.
Стане ён перад Элеязэрам святаром, які пра яго параіцца з Госпадам праз суд урыму. Паводле яго загаду будзе выходзіць і ўваходзіць ён сам, і ўсе сыны Ізраэля з ім, і ўся супольнасць».
але Саўлу сталі вядомы іх намеры. А яны днём і ўночы пільнавалі ля брамы, каб яго забіць;
І потым пыталіся ў Госпада, ці той чалавек прыбыў сюды. І Госпад адказаў: «Вось, ён хаваецца ў лагеры».
І сказаў Саўл Ахіі: «Прынясі эфод». Бо ён насіў эфод у той дзень перад абліччам сыноў Ізраэля.
Уратаваўся ж толькі адзін сын Ахімэлеха, сына Ахітуба, на імя Абіятар, які ўцёк да Давіда
І сказаў Давід: «Госпадзе, Божа Ізраэля, паслугач твой чуў вестку, што Саўл мае намер прыбыць у Кэйлу, каб зруйнаваць горад з-за мяне.
А калі Абіятар, сын Ахімэлеха, уцёк да Давіда, ён разам з Давідам выбраўся ў Кэйлу, несучы з сабою эфод.
І склікаў Саўл увесь народ, каб ісці на вайну ў Кэйлу і абкладваць Давіда і ваяроў яго.
і сказаў святару Абіятару, сыну Ахімэлеха: «Прынясі мне эфод!» І Абіятар прынёс эфод Давіду.