Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 23:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 І сказаў Давід: «Госпадзе, Божа Ізраэля, паслугач твой чуў вестку, што Саўл мае намер прыбыць у Кэйлу, каб зруйнаваць горад з-за мяне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 І сказаў Давід: «ГОСПА­ДЗЕ, Божа Ізраіля, слуга твой, чуючы, пачуў, што Саўл мае намер прыйсьці ў Кейлю, каб зруйнаваць горад з маёй прычыны.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 І сказаў Давід: Госпадзе Божа Ізраілеў! Раб твой пачуў, што Саўл хоча прыйсьці ў Кэіль, спустошыць горад празь мяне.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 23:10
8 Крыжаваныя спасылкі  

Калі, выпадкам, у горадзе будзе пяцьдзесят справядлівых, ці сапраўды загубіш і не пашкадуеш таго месца дзеля пяцідзесяці справядлівых, калі будуць у ім?


і ён палічыў гэта за нішто, каб падняць руку сваю толькі на Мардахэя, — бо чуў ён, што ён з народа юдэйскага, — больш таго, хацеў знішчыць усіх юдэяў, што жылі ў царстве Асуэра, як нацыю.


Леў, што рыкае, і галодны мядзведзь — гэта бязбожны кіраўнік над бедным народам.


А святарскі горад Ноб ударыў ён вастрыём меча, пазабіваў мужчын і жанчын, дзяцей і немаўлят, валоў, аслоў і авечак.


Ці аддадуць мяне жыхары Кэйлы ў рукі яго? І ці прыйдзе Саўл, як чуў паслугач твой? Госпадзе, Божа Ізраэля, адкажы слузе Твайму». І сказаў Госпад: «Прыйдзе».


І склікаў Саўл увесь народ, каб ісці на вайну ў Кэйлу і абкладваць Давіда і ваяроў яго.


Калі даведаўся Давід аб тым, што Саўл патаемна рыхтуе яму зло, сказаў Абіятару святару: «Прынясі сюды эфод».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы