1 ЦАРСТВАЎ 21:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І адказаў Давід святару, і сказаў яму: «Сапраўды, што датычыць жанчын, не было іх з намі ані ўчора, ані заўчора. Калі выбіраліся ў дарогу, целы паслугачоў былі чыстыя, хоць гэтая выправа звычайная. Тым больш сёння чыстыя целы іх». Біблія (пераклад А.Бокуна) І адказаў Давіду сьвятар, і сказаў: «Звычайнага хлеба ня маю, каб даць у руку тваю, а ёсьць толькі хлеб сьвяты. Ці чыстыя юнакі твае хаця б адносна жанчынаў?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адказаў Давід сьвятару і сказаў яму: жанчын з намі ня было ні ўчора, ні заўчора, з часу, як я выйшаў, а посуд хлопчыкаў чысты, а калі дарога нячыстая, дык хлеб застанецца чыстым у посудзе. |
сказаў ён ім: «Будзьце прыгатаваныя на дзень трэці; не дакранайцеся да жонак вашых».
Яны будуць належаць Аарону і яго сынам, каб спажывалі іх у асвячоным месцы, бо гэта святыя рэчы для яго паміж ахвяр агнявых для Госпада. Гэта пастанова вечная».
і з каша праснакоў, які стаяў перад Госпадам, узяў адзін праснак, адну аладку, скропленую алеем, і адзін сухарык, і паклаў на тлушч і на правую лапатку,
Але Госпад сказаў яму: «Ідзі, бо Я выбраў гэтага [чалавека] як пасудзіну, каб занесці імя Маё паганам і царам і сынам Ізраэля;
Не ўхіляйцеся адно ад аднаго, хіба толькі з узаемнай згоды, да часу, каб прысвяціць сябе посту і малітве, і потым зноў будзьце разам, каб шатан не спакушаў вас праз няўстрыманасць вашу.