1 ЛЕТАПІСАЎ 3:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сынамі Падаі былі: Зарабабэль і Сямэй. Сынамі Зарабабэля былі: Масала, Хананія і Саламіт, сястра іх, Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны Пэдаі: Зэрубабэль і Шымэй. А сыны Зэрубабэля: Мэшулям, Хананія, і Шэляміт, сястра іхняя, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сыны Фэдаі: Зарававэль і Шымэй. А сыны Зарававэля: Мэшулам і Хананія, і Шэламіт, сястра іхняя, |
Прыйшлі яны з Зарабабэлем, Ешуа, Нэгэміем, Сараем, Рагэлаем, Мардахэем, Бэльсанам, Мэспарам, Бэгваем, Рэгумам і Баанам. Лік мужоў народа Ізраэльскага:
І ўстаў Ешуа, сын Ёсэдэка, і браты яго святары, і Зарабабэль, сын Салаціэля, і яго браты, і збудавалі ахвярнік Богу Ізраэля, каб складаць на ім цэласпаленні, як напісана ў законе Майсея, чалавека Божага.
У другі год царавання Дарыя, у першы дзень шостага месяца, Госпад прамовіў праз прарока Агея да Зарабабэля, сына Салаціэля, кіраўніка Юды, і да першасвятара Ешуа, сына Ёсэдэка, кажучы:
«Скажы Зарабабэлю, сыну Салаціэля, кіраўніку Юды, і першасвятару Ешуа, сыну Ёсэдэка, а таксама астатку народа:
Але вось цяпер набярыся сілы, Зарабабэлю, — кажа Госпад, — набярыся сілы, першасвятару Ешуа, сыне Ёсэдэка, набярыцеся сілы, увесь народзе зямлі, — кажа Госпад Магуццяў, — ды вазьміцеся за працу, бо Я з вамі, — кажа Госпад Магуццяў, —
А па перасяленні ў Бабілон Яхонія быў бацькам Салатыэля, а Салатыэль быў бацькам Зарабабэля.