ЭЗДРЫ 3:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)2 І ўстаў Ешуа, сын Ёсэдэка, і браты яго святары, і Зарабабэль, сын Салаціэля, і яго браты, і збудавалі ахвярнік Богу Ізраэля, каб складаць на ім цэласпаленні, як напісана ў законе Майсея, чалавека Божага. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)2 І ўстаў Ешуа, сын Ёцадака, і браты ягоныя, сьвятары, і Зэрубабэль, сын Шэалтыэля, і браты ягоныя; і пабудавалі ахвярнік Бога Ізраіля, каб ахвяроўваць на ім цэласпаленьні, як напісана ў Законе Майсея, чалавека Божага. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)2 І ўстаў Ісус, сын Ёсэдэкаў, і браты ягоныя, сьвятары і Зарававэль, сын Салатыілаў, і браты ягоныя і спарудзілі яны ахвярнік Богу Ізраілеваму, каб прыносіць на ім цэласпаленьні, як напісана ў законе Майсея, чалавека Божага. Глядзіце раздзел |
А на другі год па прыбыцці сваім да святыні Божай у Ерузаліме, у другім месяцы, Зарабабэль, сын Салаціэля, і Ешуа, сын Ёсэдэка, і астатнія браты іх, святары і левіты, і ўсе, што вярнуліся з няволі ў Ерузалім, узяліся за справу і паклікалі левітаў ад дваццаці гадоў і вышэй наглядаць за работай пры будове святыні Госпадавай.