І супачыў Саламон з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў горадзе Давіда, бацькі свайго; і пачаў цараваць замест яго сын яго Рабаам.
1 ЛЕТАПІСАЎ 3:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сынам жа Саламона быў Рабаам; сын якога Абія быў бацькам Асы, ад яго таксама нарадзіўся Язафат, Біблія (пераклад А.Бокуна) Сын Салямона: Рэхабаам; сын ягоны — Абія; сын ягоны — Аса; сын ягоны — Язафат; Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сын Саламона Раваам: ягоны сын Авія, ягоны сын Аса, ягоны сын Ёсафат, |
І супачыў Саламон з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў горадзе Давіда, бацькі свайго; і пачаў цараваць замест яго сын яго Рабаам.
І супачыў Рабаам з бацькамі сваімі і быў пахаваны з імі ў горадзе Давідавым; маці яго на імя Наама, аманіцянка. А па ім царом стаў сын яго, Абія.
і супачыў Аса з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з імі ў горадзе Давіда, бацькі свайго. І па ім цараваў сын яго, — Язафат.
І супачыў Абія з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў горадзе Давідавым; і па ім цараваў сын яго, Аса.
А супачыў Абія з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў горадзе Давіда; і па ім цараваў Аса, сын яго. У яго дні быў супакой на зямлі дзесяць гадоў.