1 ЛЕТАПІСАЎ 23:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта сыны Леві па іх родах, кіраўнікі сем’яў па змене і па ліку паасобных галоў, якія спаўнялі службу ў доме Госпада ад дваццаці гадоў і вышэй. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта сыны Левія, паводле дамоў бацькоў сваіх, галовы [дамоў] бацькоў, паводле сьпісаў сваіх, паводле ліку імёнаў, паводле галоваў іхніх, якія рабілі працу служэньня ў Доме ГОСПАДА, ад дваццаці гадоў і вышэй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось сыны Лявііны, па дамах бацькоў іхніх, узначальцы сямействаў, па імянным зьлічэньні іхнім пагалоўна, якія спраўлялі дзеі служэньня ў доме Гасподнім, ад дваццаці гадоў і вышэй. |
І былі палічаны левіты ад трыццаці гадоў і вышэй, і было налічана іх трыццаць восем тысяч мужчын.
Святароў палічылі па іх родах і левітаў ад дваццаці гадоў і вышэй — па іх абавязках і чэргах.
А на другі год па прыбыцці сваім да святыні Божай у Ерузаліме, у другім месяцы, Зарабабэль, сын Салаціэля, і Ешуа, сын Ёсэдэка, і астатнія браты іх, святары і левіты, і ўсе, што вярнуліся з няволі ў Ерузалім, узяліся за справу і паклікалі левітаў ад дваццаці гадоў і вышэй наглядаць за работай пры будове святыні Госпадавай.
А калі адбудаваны быў мур, і калі паставіў я дзверы, і паставіў прыдзверных, спевакоў і левітаў,
і першага дня другога месяца сабралі яны ўсю грамаду, пералічваючы іх па родах іх, і па сем’ях бацькоў іх, і кожнага па імені ад дваццаці гадоў і вышэй, па кіраўніках,
Ад сыноў Сімяона — пакаленні па племёнах і па сем’ях родаў іх, былі палічаны па імёнах усе людзі мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, здатныя да бою.
Рушылі ў дарогу і сыны Кагата, што неслі свяцілішча. Перад тым, як яны прыбылі, скінія была ўжо пастаўлена.
Вы рупцеся аб абслугоўванні скініі і аб абслугоўванні ахвярніка, каб не ўзгарэўся зноў гнеў на сыноў Ізраэля.
Гэта лік сыноў Ізраэля, усе яны палічаны па сем’ях бацькоў сваіх адпаведна войскам сваім — шэсцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзесят.
«Палічы сыноў Леві па сем’ях бацькоў іх і плямёнах, усіх мужчынскага роду ад аднаго месяца і вышэй».
сыны Мэрары па родах іх: Махалі і Мусі. Вось жа гэтыя роды Леві па сем’ях бацькоў іх.
палічы ўсіх ад трыццаці гадоў і вышэй аж да пяцідзесяці гадоў, усіх здатных да службы, каб выконвалі работу ў палатцы сустрэчы.
ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, усіх здольных да таго, каб стаяць і служыць у палатцы сустрэчы.
«Гэта — закон адносна левітаў: ад дваццаці пяці гадоў і вышэй хай прыходзяць яны, каб служыць у палатцы сустрэчы;