князі аманіцян сказалі Ханону: «Ты, можа, думаеш, што Давід з павагі да бацькі твайго прыслаў пасланнікаў суцешыць цябе; і не заўважаеш, што для распазнавання, і разведвання, і спусташэння зямлі тваёй прыбылі паслугачы яго да цябе».
1 ЛЕТАПІСАЎ 19:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму Ханон узяў паслугачоў Давіда, і пагаліў, і абрэзаў тунікі іх ад клубоў да пятаў, і адпусціў іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзяў Ханун слугаў Давіда, і пагаліў іх, і абрэзаў адзеньне іхняе напалову, да азадкаў, і адпусьціў іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзяў Анон слуг Давідавых і пагаліў іх, і абцяў вопратку іхнюю напалавіну да сьцёгнаў і адпусьціў іх. |
князі аманіцян сказалі Ханону: «Ты, можа, думаеш, што Давід з павагі да бацькі твайго прыслаў пасланнікаў суцешыць цябе; і не заўважаеш, што для распазнавання, і разведвання, і спусташэння зямлі тваёй прыбылі паслугачы яго да цябе».
Калі вярнуліся яны і аб гэтым паведамілі Давіду, ён паслаў насустрач ім — вялікую бо ім ганьбу зрабілі — і загадаў, каб затрымаліся ў Ерыхоне, пакуль не адрасце ў іх барада, і каб потым вярнуліся.
Але яны высмейвалі пасланцоў Божых, і не звярталі ўвагі на перасцярогі Яго, і здзекаваліся з прарокаў Яго, аж пакуль не ўзгарэлася абурэнне Госпада на народ Свой ды не было ўжо ніякага ратунку.
Дачка Дыбона ўзышла на вышыні, каб плакаць: над Нэба і над Мэдабай Мааб галосіць; на ўсіх галовах яго — лысіна, кожная барада паголена.
так цар асірыйцаў павядзе палонных з Егіпта і бежанцаў з Этыёпіі: маладых і старых, голых і босых, і з голымі сцёгнамі — на ганьбу Егіпта.
прыйшлі людзі з Сіхэма, з Сіло і з Самарыі восемдзесят чалавек з аголенымі бародамі, раздзёртымі шатамі і нарэзамі на целе. І неслі яны ў руках дарункі і кадзіла, каб скласці ў ахвяру ў доме Госпада.
Кожная бо галава аблысее, і кожная барада абголіцца, на ўсіх руках — нарэзы і на сцёгнах — зрэбніца.
І зноў выправіў да іх іншага паслугача, а яны і таму, пабіўшы каменнямі, разбілі галаву і зняважылі.