Саўла і Ёнатана, што любілі адзін аднаго і жылі ў згодзе, смерць таксама не разлучыла іх, хутчэйшых за арлоў і дужэйшых за львоў.
1 ЛЕТАПІСАЎ 12:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але і з Гада перабеглі да Давіда, калі ён хаваўся ў пустыні, мужы найдужэйшыя і найлепшыя ваяры, якія карысталіся шчытом і дзідай; выглядалі, як ільвы, і скараходы, як дзікія козы ў гарах; Біблія (пераклад А.Бокуна) І з [сыноў] Гада далучыліся да Давіда ў крэпасьці ў пустыні волаты, мужы адважныя, спраўныя да вайны, узброеныя шчытом і дзідаю; абліччы іхнія — як аблічча ільва, і як сарна на горах яны хуткія: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І з Гадыцян перайшлі да Давіда ва ўмацаваньне, у пустыню людзі мужныя, ваяўнічыя, узброеныя шчытом і дзідай; твары ільвіныя - твары іхнія, і яны шпаркія, як сарны ў горах. |
Саўла і Ёнатана, што любілі адзін аднаго і жылі ў згодзе, смерць таксама не разлучыла іх, хутчэйшых за арлоў і дужэйшых за львоў.
І спалохаецца таксама наймужнейшы, які мае сэрца льва: бо ўвесь Ізраэль ведае, які мужны бацька твой і якія мужныя ўсе, хто з ім.
А былі там тры сыны Сэруі: Ёаб, Абісай і Асаэль. А Асаэль быў вельмі хуткім скараходам, як сарна ў полі.
І Бэная, сын Ёяды з Кабсээля, быў ваяром наймужнейшым у вялікіх справах. Ён забіў двух сыноў Арыэля з Мааба, і ён сам пайшоў і забіў льва ў сярэдзіне вадаёма ў час завірухі.
Баная, сын Ёяды, чалавек найдужэйшы, які многа подзвігаў зрабіў, родам з Кабсээля; ён забіў двух сыноў Арыэля з Мааба, ён таксама спусціўся і забіў ільва ў сярэдзіне вадаёма ў час завірухі.
Такім чынам, сабраў Амазія жыхароў Юдэі, і паставіў іх па родах тысячнікамі і сотнікамі для ўсёй Юдэі ды Бэньяміна. І далей палічыў ён усіх ад дваццаці гадоў і вышэй, і выявіў трыста тысяч юнакоў, здатных да бою і трымаючых дзіду і шчыт.
«Уцякай, улюбёны мой, будзь падобны да сарны, да маладога аленя на гарах пахкіх зёлак!»
Імчыце, коні, ляціце, калясніцы, і хай выступяць мужныя, Этыёпія і Пут, трымаючы шчыты, і лудыйцы, нацягваючы лук і пускаючы стрэлы.
А Давід прабываў у пустыні ў самых недасягальных месцах, і затрымаўся на гары, у пустыні Зіф, і Саўл шукаў яго ўвесь час, але Бог не выдаў Давіда ў рукі яго.
прысягні мне Госпадам, што не знішчыш нашчадкаў маіх пасля мяне і не сатрэш імя майго з роду бацькі майго».