Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 11:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Тады Давід быў у крэпасці, і філістынцы стаялі ў Бэтлехэме;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 Давід тады быў у крэпасьці, а аддзел Філістынцаў быў у Бэтлееме.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 Давід тады быў ва ўмацаваным месцы, а ахоўнае войска Філістымлянаў было тады ў Віфляеме.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 11:16
10 Крыжаваныя спасылкі  

А філістынцы пачулі, што Давіда намасцілі на цара над Ізраэлем, і сабраліся ўсе, каб шукаць Давіда. Калі Давід пачуў аб гэтым, ён увайшоў у крэпасць,


а Давід адчуваў смагу і сказаў: «О, хто б даў мне вады напіцца са студні, што ў Бэтлехэме каля брамы!»


Паэма. Давідава, калі быў ён у пячоры. Маленне. Голасам маім усклікаю я да Госпада, голасам маім малю я Госпада;


Затым прыйдзеш на ўзгорак Божы, дзе знаходзіцца стаянка філістынцаў. Калі ўвойдзеш там у горад, сустрэнеш грамаду прарокаў, што сыходзяць з узгорка, і перад імі арфы, тымпаны, бубны і гуслі, і самі яны будуць прарочыць.


Варта ж філістынская пайшла да перахода каля Міхмаса.


І ўвесь Ізраэль пачуў гэтую вестку: «Пабіў Саўл дружыну філістынцаў; і Ізраэль стаўся ненавісным для філістынцаў». І сабраўся народ пры Саўле ў Галгале.


І пайшоў Давід адтуль, і ўцёк у пячору Адалам; калі аб гэтым даведаліся браты яго і ўвесь дом бацькі яго, яны пайшлі за ім туды.


І ён пакінуў іх у цара Мааба; і яны заставаліся ў яго ўвесь час, калі Давід хаваўся ў недасяжным месцы.


А прарок Гад раіў Давіду: «Не заставайся ў сховішчы. Збярыся і ідзі ў зямлю Юды». І, вырушыўшы, Давід прыбыў у лес Гарэт.


І вось, Саўл з людзьмі сваімі пайшоў шукаць Давіда, і паведамілі Давіду аб гэтым; і ён накіраваўся да скалы, і пайшоў у пустыню Маон. Калі Саўл пачуў пра гэта, ён пагнаўся за Давідам у пустыні Маон.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы