А калі вас павядуць у сінагогі, і да начальства, і да ўладаў, не турбуйцеся, як і што маеце адказаць ці што гаварыць,
1 КАРЫНФЯНАЎ 9:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось жа, мая абарона перад тымі, што мяне асуджаюць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось такая мая абарона перад тымі, якія судзяць мяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось мая абарона супроць асуднікаў маіх. |
А калі вас павядуць у сінагогі, і да начальства, і да ўладаў, не турбуйцеся, як і што маеце адказаць ці што гаварыць,
Я ім адказаў, што рымляне не маюць звычаю выдаваць якога-небудзь чалавека на смерць, калі абвінавачаны не стане перад абвінаваўцамі ды не атрымае магчымасці бараніцца ад абвінавачанняў.
Калі каму здаецца, што ён прарок або духоўны, дык хай ведае, што тое, што вам пішу, ёсць загады Госпада.
Калі іншым я не Апостал, вам я Апостал; бо вы – пячатка майго апостальства ў Госпадзе.
Таму, вось, адсутны, я пішу, каб прысутны ў вас не мусіў паступаць больш сурова, па ўладзе, якую даў мне Госпад на збудаванне, а не на руйнаванне.
бо вы шукаеце доказаў на тое, ці гаворыць ува мне Хрыстос, Які не слабы адносна вас, але моцны ў вас.
Самі сябе даследуйце, ці трымаецеся веры; самі сябе выпрабуйце. Ці не ведаеце аб саміх сабе, што Ісус Хрыстос у вас? Хіба толькі вы нягодныя?
тыя ж, што з зайздрасці, прапаведуюць Хрыста няшчыра, з намерам зрабіць мае путы яшчэ цяжэйшымі.
як справядліва мне думаць пра вас усіх, бо маю вас у сэрцы, і ў путах маіх, і ў абароне, і ва ўмацаванні Евангелля, бо ўсе вы супольнікі мае ў ласцы.
Пры першай маёй абароне нікога не было пры мне, але ўсе мяне пакінулі. Няхай гэта не будзе ім палічана.