1 КАРЫНФЯНАЎ 12:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І адрозненні ў дзейнасці, але той самы Бог, Які ўсё ва ўсіх робіць. Біблія (пераклад А.Бокуна) і ёсьць адрозьненьні ў дзеяньнях, але Бог той самы, Які ўсё ў-ва ўсіх робіць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і дзеяньні розныя, а Бог адзін і той самы, Які дзее ўсё ва ўсіх. |
А калі ўжо ўсё будзе Яму падначалена, тады і Сам Сын падначаліцца Таму, Хто Яму падначаліў усё, каб Бог быў усім ва ўсіх.
Дзеля гэтага я і працую, змагаючыся пры Яго садзеянні, якім Ён ува мне дзейнічае магутна.
дзе ўжо няма грэка і юдэя, абразання і неабразання, іншаземца, скіфа, нявольніка і вольнага, але ўсё і ва ўсім Хрыстос.
хай удасканаліць вас ва ўсякай справе добрай, каб спаўнялі вы Яго волю, выконваючы ў нас, што Яму падабаецца, праз Ісуса Хрыста, Якому слава на векі вечныя. Амін.