1 КАРЫНФЯНАЎ 12:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Рупцеся аб дарах большых, а я вам пакажу шлях яшчэ больш дасканалы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Рупцеся пра дары большыя, і я пакажу вам шлях яшчэ лепшы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дбайце пра дары большыя, і я пакажу вам шлях яшчэ лепшы. |
Калі я гавару мовамі людзей і анёлаў, а любові не маю, то я – медзь, што звініць, або цымбалы, што гудзяць.
Так, вось, браты, рупцеся пра дар праракавання ды не забараняйце прамаўляць на мовах.
Што да ідалам складаных ахвяр, мы ведаем, бо маем усе веданне. Але веданне надзімае, а любоў будуе.
Ды сапраўды ўсё лічу за марнасць дзеля вышэйшага пазнання Ісуса Хрыста, Госпада майго, дзеля Якога я ўсё страціў і лічу за смецце, каб Хрыста здабыць
Праз веру Абэль прынёс Богу лепшую ахвяру, чым Каін, праз што атрымаў сведчанне, што ён справядлівы. Бо Бог засведчыў пра яго дары, і праз яе нават памерлы гаворыць.