Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 КАРЫНФЯНАЎ 10:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Адзін хлеб, таму мы, многія, творым адно цела, бо ўсе мы прычашчаемся ад аднаго хлеба.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Як адзін хлеб, так і адно цела мы, многія, бо ўсе мы атрымліваем адзін хлеб.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Адзін хлеб, і мы многія - адно цела; бо ўсе прычашчаемся адным хлебам.

Глядзіце раздзел



1 КАРЫНФЯНАЎ 10:17
17 Крыжаваныя спасылкі  

так і мы многія ёсць адно цела ў Хрысце, а паасобку адзін для аднаго – члены.


Не можаце піць з келіха Госпада ды з келіха дэманаў; не можаце быць удзельнікамі Госпадава стала і стала дэманаў.


Як адно цела мае многа членаў, а ўсе члены аднаго цела, хоць іх многа, твораць адно цела, так і Хрыстос.


Вы – Цела Хрыстова, а паасобна – члены.


што пагане маюць быць спадкаемцамі, і членамі аднаго цела, і ўдзельнікамі абяцанняў Яго ў Хрысце Ісусе праз Евангелле,


з Якога ўсё Цела, састаўленае і злучанае ўсякімі вязямі даравання, праз дзейнасць у патрэбную меру кожнага паасобнага члена ўзрастае на збудаванне самога сябе ў любові.


Дзеля таго, адкінуўшы падман, гаварыце праўду кожны свайму блізкаму, бо мы члены адзін аднаму.


Адно цела і адзін Дух, як пакліканыя вы ў адной надзеі паклікання вашага.


і не трымаючыся Галавы, ад Якой усё цела, суставамі і вязямі злучанае і змацаванае, расце ўзрастаннем Божым.


дзе ўжо няма грэка і юдэя, абразання і неабразання, іншаземца, скіфа, нявольніка і вольнага, але ўсё і ва ўсім Хрыстос.


І супакой Бога, да якога вы і пакліканы ў адным целе, хай пануе ў сэрцах вашых. І будзьце ўдзячныя.