Так будуць апошнія першымі, і першыя апошнімі; бо шмат пакліканых, ды мала выбраных.
РЫМЛЯНАЎ 16:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вітайце Руфа, выбранага ў Госпадзе, і маці ягоную і маю. Біблія (пераклад А.Бокуна) Прывітайце Руфа, выбранага ў Госпадзе, і маці ягоную і маю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прывітайце выбранніка ў Госпадзе Руфа і маці яго і маю. |
Так будуць апошнія першымі, і першыя апошнімі; бо шмат пакліканых, ды мала выбраных.
І прымусілі праходжага нейкага Кірынеяніна Сымона, бацьку Аляксандравага і Руфавага, які ішоў з поля, несьці крыж Ягоны.
Ня вы Мяне выбралі, а Я вас выбраў і паставіў вас, каб вы ішлі і радзілі плод, і каб плод ваш заставаўся, каб, чаго ні папросіце ў Айца ў імя Маё, Ён даў вам.
бо Ён выбраў нас у Ім перад стварэньнем сьвету, каб мы былі сьвятыя і беспахібныя перад Ім у любові,
А мы заўсёды павінны дзякаваць Богу за вас, любасныя Богу браты, што Бог ад пачатку, праз асьвячэньне Духа і веру ісьціне, выбраў вас на ратаваньне,
Старац - выбранай Спадарыні і дзецям яе, якіх я люблю ў ісьціне, і ня толькі я, але і ўсе, хто спазанаў ісьціну,