ПСАЛТЫР 68:28 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прыкладзі беззаконьне да іхняга беззаконьня, і хай ня ўвойдуць яны ў праўду Тваю; Біблія (пераклад А.Бокуна) Там Бэн’ямін, наймалодшы, мае ўладу над імі; князі Юды з палкамі сваімі; князі Завулёна, князі Нэфталі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Там маладзенькі Бэньямін, што ўладарыць імі, князі Юды з харугвай сваёю, князі Забулона, князі Нэфталі. |
а тыя, што спадзяюцца на Госпада, абновяцца ў сіле: падымуць крылы, як арлы, пацякуць і ня стомяцца, пойдуць і ня стомяцца.
упэўнены, што той, хто пачаў у вас добрую дзею, будзе завяршаць яе да дня Ісуса Хрыста,
На тое і молімся заўсёды за вас, каб Бог наш зрабіў вас вартымі пакліканьня і ўчыніў усякую добрую ласку даброці і справу веры ў моцы.
Варак склікаў Завулонцаў і Нэфталімцаў у Кедэс, і пайшлі сьледам за ім дзесяць тысяч чалавек, і Дэвора пайшла зь ім.
І адказваў Саўл і сказаў: ці ж ня сын я Веньяміна, аднаго з малодшых пакаленьняў Ізраілевых? і племя маё ці ж ня меншае сярод плямёнаў Веньямінавых? Навошта ж ты кажаш мне гэта?