ПСАЛТЫР 21:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А я чарвяк, а не чалавек, зьнявага ў людзей і пагарда ў народзе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо Ты даў яму дабраслаўленьне вечнае, Ты разьвесяліў яго радасьцю перад абліччам Тваім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо дадасі Ты яму дабраславенне на векі вечныя, усцешыш яго радасцю перад абліччам Сваім. |
Псальма Давідава. Перад памазаньнем. Гасподзь - сьвятло маё і ратунак мой: каго мне баяцца? Гасподзь - цьвярдыня жыцьця майго: каго мне палохацца?
Дакуль будзеце налягаць на чалавека? Абвалены будзеце вы, усе вы, як сьцяна нахіленая, як плот расхістаны.
І Яму дадзена ўлада, слава і царства, каб усе народы, плямёны і роды служылі Яму; валадарства Ягонае - валадарства вечнае, яно ня мінецца, і царства Ягонае не разбурыцца.
спадзяваўся на Бога: хай цяпер выбавіць Яго, калі Ён угодны Яму. Бо Ён сказаў: Я Божы Сын.
Давід моцна быў зьбянтэжаны, бо люд хацеў пабіць яго камянямі, бо ўбольваўся душою ўвесь люд, кожны за сыноў сваіх і дочак сваіх.