ПСАЛТЫР 149:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Алілуя. Сьпявайце Госпаду песьню новую; слава Яму на сходні сьвятых. Біблія (пераклад А.Бокуна) Альлелюя! Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў; хвала Яму ў царкве багабойных! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Алілуя. Спявайце Госпаду песню новую, хвала Яму [гучыць] на зборы святых. |
Бо прад вачыма Тваімі тысяча гадоў, як дзень учарашні, калі ён прыйшоў, як варта начная.
Псальма Давіда, калі ўладжвалася зямля ягоная. Валадарыць Гасподзь: хай радуецца зямля; хай весяляцца шматлікія выспы.
Псальма Давідава. Валадарыць Гасподзь: хай дрыжаць народы! Ён сядзіць на херувімах: хай трасецца зямля!
Сьпявайце Госпаду новую песьню, хвалу Яму ад краёў зямлі, вы, хто плавае па моры, і ўсе, хто напаўняе яго, выспы і хто жыве на іх.
і сьпяваюць новую песьню, кажучы: Ты варты ўзяць кнігу і зьняць зь яе пячаткі; бо Ты быў заколаты, і Крывёю Сваёю Ты адкупіў нас Богу з кожнага калена і роду, і народу і племені,