ПСАЛТЫР 148:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён падняў рог народу Свайго, славу ўсіх сьвятых Сваіх, сыноў Ізраілевых, народу, блізкага Яму. Алілуя. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён узьняў рог народу Свайго. Хвала Яму ад усіх багабойных Ягоных, ад сыноў Ізраіля, ад народу, блізкага Яму! Альлелюя! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ўзвысіў Ён рог народа Свайго. Песнь хвалы ўсім святым Яго, сынам Ізраэля, народа, які Яму блізкі. Алілуя. |
і хай будзе добрая воля Госпада Бога нашага на нас, і ў дзеях рук нашых пасабляй нам, у дзеях рук нашых пасабляй.
Ацалі мяне, Госпадзе, - і ацалёны буду; уратуй мяне - і ўратаваны буду; бо Ты - хвала мая.
а цяпер у Хрысьце Ісусе вы, што былі колісь далёка, сталіся блізкімі Крывёю Хрыстоваю:
Ён хвала твая і Ён Бог твой, Які зрабіў з табою тыя вялікія і страшныя дзеі, якія бачылі вочы твае;
Бо ці ёсьць які вялікі народ, да якога багі былі б так блізкія, як блізкі да нас Гасподзь, Бог наш, калі ні паклічам Яго?
Але вы - род выбраны, царскае сьвятарства, народ сьвяты, людзі набытыя, каб абвяшчаць дасканаласьць Таго, Хто выклікаў вас зь цемры ў цудоўнае Сваё сьвятло;
І малілася Ганна і казала: зарадавалася сэрца маё ў Госпадзе; узьнёсься рог мой у Богу маім; шырока адкрыліся вусны мае на ворагаў маіх, бо я радуюся за ратаваньне Тваё.