ПСАЛТЫР 1:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ня так у бязбожнікаў; яны - быццам пыл, ветрам падняты. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ня гэтак бязбожнікі, яны як мякіна, якую вецер разносіць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не гэтак ліхадзеі, не гэтак! Бо яны — як пыл, што вецер разносіць. |
Несправядлівасьць намышляе ён на пасьцелі сваёй, на благі становіцца шлях, ня грэбуе злом.
Равуць народы, як равуць моцныя воды; але Ён пагразіў ім, і яны далёка пабеглі, і былі гнаныя, як тло па гарах ад ветру і як пыл ад віхуры.
Мноства ворагаў тваіх будзе, як дробны пыл, і безьліч тыранаў, як разьвеяная мякіна; і гэта станецца раптоўна, у адно імгненьне.
За тое яны будуць - як ранішні туман, як раса, што скора зьнікае, як мякіна, што зьвяваецца з гумна, і як дым з коміна.
лапата Ягоная ў руцэ ў Яго, і Ён ачысьціць гумно Сваё, і зьбярэ пшаніцу Сваю ў засекі, а салому спаліць вагнём непагасным.