ПЛАЧ 5:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Аціхла радасьць сэрца нашага: карагоды нашыя ў енк абярнуліся. Біблія (пераклад А.Бокуна) Спынілася вясёласьць сэрца нашага, перамяніліся ў жалобу карагоды нашыя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Знікла з сэрцаў нашых радасць, у жалобу змяніліся нашы скокі. |
Вычарпалася ў скрусе жыцьцё маё і леты мае ў стагнотах; зьнемагла ад грахоў маіх сіла мая, і высахлі косткі мае.
І спыню іх голас радасьці і голас весялосьці, голас жаніха і голас нявесты, гук жорнаў і сьвятло сьвяцільні.
і абярну сьвяткаваньні вашыя ў бедаваньні і ўсе песьні вашы - у плач, і ўскладу на ўсе сьцёгны вярэту і плешыну на кожную галаву; і ўчыню ў краіне плач, як па адзіным сыне, і канец яе будзе - як горкі дзень.