Абрагам сказаў: я падумаў, што няма ў месцы гэтым страху Божага, і заб'юць мяне за жонку маю;
НЭЭМІІ 5:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А ранейшыя начальнікі вобласьцяў, якія былі да мяне, абцяжарвалі народ і зьбіралі зь іх хлеб і віно, акрамя сарака сікляў срэбра; нават і слугі іхнія панавалі над народам. А я не рабіў так праз страх Божы. Біблія (пераклад А.Бокуна) А ранейшыя ваяводы, якія былі да мяне, абцяжарвалі народ і бралі з яго хлеб і віно, і яшчэ сорак сыкляў срэбра. Таксама юнакі іхнія панавалі над народам. А я так не рабіў дзеля страху Божага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ранейшыя ж кіраўнікі, якія былі перада мною, накладалі на народ цяжары і бралі ад іх штодзень замест хлеба сорак сікляў срэбра; але і паслугачы іх прыгняталі народ. Я ж не рабіў гэтага дзеля страху Божага, |
Абрагам сказаў: я падумаў, што няма ў месцы гэтым страху Божага, і заб'юць мяне за жонку маю;
І сказаў ім Язэп на трэці дзень: вось, што зрабеце, і застанецеся жывыя, бо я баюся Бога:
Пры гэтым працу на сьцяне гэтай я падтрымліваў; і палёў мы ня куплялі, і ўсе слугі мае зьбіраліся туды на працу.
І сказаў я: нядобра вы робіце. Ці ж ня ў страху Бога нашага павінны хадзіць вы, каб пазьбегнуць наганы ад народаў, ворагаў нашых?
Хто з вас баіцца Госпада, слухаецца голасу Раба Ягонага? Хто ходзіць у мораку, безь сьвятла, хай спадзяецца на імя Госпада і хай мацуецца ў Богу сваім.
І купіў я поле ў Анамэіла, сына дзядзькі майго, якое ў Анатоце, і наважыў яму сем сікляў срэбра і дзесяць срэбранікаў;
І калі вы вітаеце братоў вашых толькі, што асаблівага робіце? Ці ж ня гэтак тое самае робяць і язычнікі?
бо нястачы мае пакрылі браты, якія прыйшлі з Македоніі; ды і ва ўсім я стараўся і пастараюся ня быць вам цяжарам.
Бо чаго вам нестае перад іншымі цэрквамі, дык хіба толькі таго, што сам я ня быў вам цяжарам? Даруйце мне такую віну.
і з пасеваў вашых і зь вінаградных садоў вашых возьме дзясятую частку і аддасьць еўнухам сваім і слугам сваім;