Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЁВА 31:23 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 бо страшная мне кара ад Бога: перад веліччу Яго ня ўстояў бы я.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 Бо страшнае мне было пакараньне Божае, перад веліччу Яго я не магу ўстаяць!

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 бо страх для мяне — няшчасце ад Бога і супраць велічы Яго ніяк мне не здужаць!

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 31:23
15 Крыжаваныя спасылкі  

няма болей мяне ў доме гэтым; і ён не забараніў мне нічога, акрамя цябе, бо ты жонка яму; як жа зраблю я гэта вялікае ліха і зграшу прад Богам?


А ранейшыя начальнікі вобласьцяў, якія былі да мяне, абцяжарвалі народ і зьбіралі зь іх хлеб і віно, акрамя сарака сікляў срэбра; нават і слугі іхнія панавалі над народам. А я не рабіў так праз страх Божы.


Няўжо веліч Ягоная не палохае вас, і страх Ягоны не нападае на вас?


Калі будзе чым напоўніць нутробу ягоную, Ён пашле на яго лютасьць гневу Свайго і здожджыць на яго хваробы ў плоці ягонай.


Хай яго вочы ўбачаць няшчасьце ягонае, і хай ён сам п'е ад гневу Ўсеўладнага.


Жахі памкнуліся на мяне; як вецер, разьвеялася веліч мая, і шчасьце маё адляцела, як воблака.


Ці не для бязбожніка пагібель, і напасьце ці ж не для таго, хто ўчыняе ліха?


Тады і Я прызнаю, што правіца твая можа цябе ратаваць.


узгадваю песьні мае начныя, гутару з сэрцам маім, і выпрабоўвае дух мой:


Правасудзьдзе й істасьць - аснова трона Твайго; любасьць і праўда прад абліччам Тваім ходзяць.


Галасеце, бо дзень Госпада блізкі, - ідзе, як разбуральная сіла ад Усемагутнага.


О, які дзень! бо дзень Гасподні блізкі: як спусташэньне ад Усемагутнага прыйдзе ён.


І вось, ведаючы страх Гасподні, мы настаўляем на розум людзей, а Богу мы адкрытыя; спадзяюся, што адкрытыя і вашым сумленьням.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы