ВЫСЛОЎІ 23:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ня будзь сярод тых, што ўпіваюцца віном, сярод тых, што аб'ядаюцца мясам: Біблія (пераклад А.Бокуна) Ня будзь сярод тых, што напіваюцца віна, сярод тых, што аб’ядаюцца мясам, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не будзь на балях п’яніцаў ані на баляваннях цела, |
Хто захоўвае закон - сын разумны, а хто водзіцца з марнатраўцамі, той уводзіць у сорам бацьку свайго.
Але вось, весялосьць і радасьць! Колюць валоў, і рэжуць авечак; ядуць мяса, і п'юць віно: «будзем есьці і піць, бо заўтра памрэм!»
Гора таму, хто з раньняй раніцы шукае сікеру і да позьняга вечара разагравае сябе віном;
Праз колькі дзён малодшы сын, сабраўшы ўсё, пайшоў у далёкі край і там распусьціў маёмасьць сваю, жывучы распусна.
Нейкі чалавек быў багаты, апранаўся ў парфіру і вісон і кожны дзень банкетаваў раскошна.
Глядзеце ж за сабою, каб сэрцы вашыя не абцяжарваліся абжорствам і п'янствам і клопатам будным, і каб дзень той не застаў вас зьнянацку:
Як удзень, будзем паводзіць сябе прыстойна: ні ў аб'ядзеньні і п'янстве, ні ў распусьце і блудзе, ні ў свары і зайздрасьці;
і скажуць старэйшынам горада свайго: «гэты сын наш упарты і непакорлівы, ня слухаецца слоў нашых, ласун і пэяніца»;