ВЫСЛОЎІ 21:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Душа бязбожніка прагне ліхаты: ня знойдзе літасьці ў вачах яго і сябар ягоны. Біблія (пераклад А.Бокуна) Душа бязбожніка жадае зла, ня знойдзе [ласкі] ў вачах ягоных бліжні яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Душа бязбожніка жадае ліха; над ім не злітуецца блізкі яго. |
Хто затуляе вуха сваё ад ляманту беднага, той і сам будзе лямантаваць - і ня будзе пачуты.
Бо суд ня мецьме літасьці да таго, хто не літасьцівы; літасьць узьнесена над судом.
бо ўсё, што зямное: пажада плоці, пажада вачэй і пыха жыцьцёвая, ня ёсьць ад Айца, а ад сьвету (гэтага).