Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 12:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 Бязбожны хоча злавіць яго ў сетку зла; а корань праведных цьвёрды.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 Бязбожнік жадае [злавіць у] пасткі ліхоцьця, а корань праведных прыносіць [плод].

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 Бязбожнік жадае пасткі найгоршых, а корань справядлівых палепшыцца.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 12:12
18 Крыжаваныя спасылкі  

І будзе ён, быццам дрэва, над плынямі водаў пасаджанае, што родзіць свой плод у свой час, і ліст у якога ня жухне; і ва ўсім, што ён учыняе, пашчасьціць яму.


каб я абвяшчаў усю славу Тваю ў браме дачкі Сіёна: буду радавацца з майго ратаваньня Табою.


Маёмасьць багатага - моцны горад яго, бяда бедным - іхняе ўбоства.


Плод праведніка - дрэва жыцьця, а мудры яднае душы.


Душа бязбожніка прагне ліхаты: ня знойдзе літасьці ў вачах яго і сябар ягоны.


У будучыя дні ўкарэніцца Якаў, дасьць атожылак і расьцьвіце Ізраіль; і напоўніцца пладамі сусьвет.


І ацалелыя ў доме Юдавым рэшта пусьціць зноў корань унізе і прынясе плод угары,


Ня стала міласэрных на зямлі, няма праўдзівых сярод людзей; усе куюць змусты, каб праліваць кроў; кожны ставіць на брата свайго сетку.


Ня вы Мяне выбралі, а Я вас выбраў і паставіў вас, каб вы ішлі і радзілі плод, і каб плод ваш заставаўся, каб, чаго ні папросіце ў Айца ў імя Маё, Ён даў вам.


Я - Лаза, а вы галіны; хто застаецца ўва Мне, і Я ў ім, той родзіць многа плоду, бо безь Мяне ня можаце рабіць нічога.


А сёньня, калі вы вызваліліся з грэху і сталіся рабамі Богу, плён ваш ёсьць сьвятасьць, а канец - жыцьцё вечнае.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы