ВЫСЛОЎІ 16:22 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Розум таму, хто мае яго, - крыніца жыцьця, а вучонасьць дурных - дурнота. Біблія (пераклад А.Бокуна) Розум — крыніца жыцьця для тых, хто мае яго, але настаўленьне неразумных — глупства. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Крыніца жыцця — вучонасць таго, хто валодае ёю; бязглуздасць — кара для бязглуздых. |
пакіньце іх: яны - сьляпыя павадыры сьляпых; а калі сьляпы сьляпога вядзе, дык абодва ў яму ўпадуць.
Праўду, праўду кажу вам: хто слухае слова Маё і верыць у Таго, Хто паслаў Мяне, мае жыцьцё вечнае, і на суд ня прыходзіць, а перайшоў ад сьмерці ў жыцьцё.
дух творыць жыцьцё, плоць ня творыць нічога; словы, якія кажу Я вам, - гэта дух і жыцьцё;