Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 12:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Як кранецца бязбожных няшчасьце - і няма іх, а дом праведных стаіць.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Паваленыя бязбожнікі, і няма іх, а дом праведных будзе стаяць.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Знішчаюцца бязбожнікі — і ўжо няма іх, а дом справядлівых застанецца.

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 12:7
20 Крыжаваныя спасылкі  

І будзе непахісны дом твой і царства тваё навек прад абліччам Маім, і трон твой стаяцьме вечна.


І хай узьвялічыцца імя Тваё навекі, каб казалі: Гасподзь Саваоф - Бог над Ізраілем. І дом раба Твайго Давіда хай будзе цьвёрды прад абліччам Тваім.


І загадаў цар зрабіць так; і дадзены ўказ у Сузах, і дзесяцёх сыноў Аманавых павесілі.


І вочы беззаконьнікаў растануць, і прыстанішча прападзе ў іх, і надзея іхняя шчэзьне.


бо ён робіць вядомымі дзеі іхнія і скідае іх уначы, і яны зьнішчаюцца.


Госпадзе! прад Табою ўсе жаданьні мае, і ўздыханьне маё ад Цябе не схаванае.


Як падымецца бура, так і няма бязбожнага; а ў праведніка - аснова вечная.


Можна паручыцца, што грэшнік не застанецца без пакараньня; а насеньне праведных уратуецца.


Хваляць чалавека паводле меры розуму ягонага, а распусны сэрцам будзе ў пагардзе.


Мудрая жонка ўладкуе свой дом, а неразумная разбурыць яго сваімі рукамі.


Дом беззаконных зруйнуецца, а жытлішча праведных расьцьвіце.


Дом пыхлівых зруйнуе Гасподзь, а мяжу ўдавы ўмацуе.