Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 7:26 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

26 І хай узьвялічыцца імя Тваё навекі, каб казалі: Гасподзь Саваоф - Бог над Ізраілем. І дом раба Твайго Давіда хай будзе цьвёрды прад абліччам Тваім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

26 І будуць славіць на вякі імя Тваё, кажучы: “ГОСПАД Магуць­цяў — Бог Ізраіля”. А дом слугі Твайго Давіда будзе моцна стаяць перад абліччам Тваім.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

26 І хай услаўлена будзе навек імя Тваё, і хай кажуць: “Госпад Магуццяў ёсць Бог над Ізраэлем”. І дом паслугача Твайго, Давіда, будзе моцна стаяць перад Табою,

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 7:26
12 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Абрагам Богу: о, хоць бы Ізмаіл быў жывы прад абліччам Тваім!


І сёньня, Госпадзе Божа, умацуй навечна слова, якое вымавіў Ты пра раба Твайго і пра дом Ягоны, і выканай тое, што Ты вымавіў.


У час ахвярапрынашэньня вечаровай ахвяры падышоў Ільля прарок - і сказаў: Госпадзе Божа Абрагамаў, Ісаакаў і Ізраілеў! Хай спазнаюць у гэты дзень, што Ты адзін Бог у Ізраілі, і што я раб Твой і зрабіў усё паводле слова Твайго.


Пачуй мяне, Госпадзе, пачуй мяне! Хай спазнае народ гэты, што Ты, Госпадзе, Бог, і Ты павернеш сэрца іхняе да Цябе.


Алілуя. Я вераваў і таму казаў: я моцна засмучаны.


Толькі Ён - цьвярдыня мая і ратунак мой, сховы мае: не пахіснуся.


Дык вось, малецеся так: Войча наш, Які ёсьць на нябёсах! Хай сьвяціцца імя Тваё;


Войча! праславі імя Тваё! Тады прыйшоў зь неба голас: і праславіў і яшчэ праслаўлю.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы