Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 25:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Ёкшан спарадзіў Шэву і Дэдана. Сыны Дэдана былі: Ашурым, Летушым і Леюмім.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А Ёкшан нарадзіў Шэву і Дэдана. Сынамі Дэдана былі Ашурым, і Летушым, і Леўмім.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А Ексан быў бацькам Сабы і Дэдана. Сынамі Дэдана былі Асурым, і Летусім, і Леўмім.

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 25:3
14 Крыжаваныя спасылкі  

Яна нарадзіла яму Зімрана, Ёкшана, Мэдана, Мадыяна, Ішбака і Шуаха.


Сыны Мадыяна: Эфа, Эфэр, Ханох, Авіда і Элдага. Усе гэтыя сыны Хэтуры.


і паставіў яго царом над Галаадам і Ашурам і Ізрэелем, і Яфрэмам і Веньямінам, і над усім Ізраілем.


Царыца Саўская, дачуўшыся пра славу Саламона ў імя Госпада, прыйшла выпрабаваць яго загадкамі.


глядзяць на іх дарогі Тэмайскія, спадзяюцца на іх шляхі Савэйскія,


Таму туды ж зьвяртаецца народ ягоны, і п'юць ваду поўнаю чараю


Прароцтва пра Аравію. - У лесе Аравійскім пачуйце, караваны Дэданскія!


Мноства вярблюдаў пакрые цябе - драмадэры з Мадыяма і Эфы; усе яны з Савы прыйдуць, прынясуць золата і ладан і ўзьвесьцяць славу Гасподнюю.


Дэдана і Тэму, і Буза і ўсіх, што стрыгуць валасы на скронях,


Уцякайце, павярнуўшыся сьпінаю, хавайцеся ў пячорах, жыхары Дэдана, бо пагібель Ісава Я навяду на яго, - час наведаньня Майго.


за тое, так кажа Гасподзь Бог: працягну руку Маю на Эдома і вынішчу ў яго людзей і быдла, і зраблю яго пустыняю; ад Тэмана да Дэдана ўсе загінуць ад меча.


Сыны Дэдана гандлявалі з табою; многія астравы рабілі з табою мены, на плату табе дастаўлялі слонавую косьць і чорнае дрэва.


Дэдан гандляваў з табою каштоўнымі гунькамі для верхавой язды.


з дубоў Васанскіх рабілі вёслы твае; услоны твае рабілі з букавага дрэва, з аправаю з слановай касьці з астравоў Кітымскіх;