Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 27:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 з дубоў Васанскіх рабілі вёслы твае; услоны твае рабілі з букавага дрэва, з аправаю з слановай касьці з астравоў Кітымскіх;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 з дубоў Башанскіх зрабілі вёслы твае, паклад твой зрабілі з косьці слановай, з самшыта з астравоў Кіттым.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 з дубоў басанскіх зрабілі вёслы табе, і лаўкі твае зрабілі з косці слановай, і з кіпарысаў з астравоў кітымскіх.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 27:6
10 Крыжаваныя спасылкі  

Сыны Яванавыя: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім.


і на ўсе кедры Ліванскія, высокія і выносныя, і на ўсе дубы Васанскія,


Прароцтва пра Тыр. - Галасеце, караблі Тарсіса, бо ён разбураны: няма дамоў, і няма каму заходзіць у дамы. Так ім абвешчана зь зямлі Кітыйскай.


І сказаў: ты ня будзеш больш радавацца, пасаромленая дзяўчына, дачка Сідона! Уставай, ідзі ў Кітым, але і там ня будзе табе спакою.


Бо ідзеце на выспы Хітымскія і паглядзеце, і пашлеце ў Кедар і разьведайце старанна і разгледзьце, ці было там што падобнае да гэтага?


Падыміся на Ліван і крычы, і на Васане ўзвысь голас твой і крычы з Аварыма, бо зламаныя ўсе сябры твае.


бо ў адзін зь ім час прыйдуць Кітымскія караблі; і ён падупадзе духам і вернецца, і азлобіцца на сьвяты запавет і зьдзейсьніць свой намер і зноў увойдзе ў згоду з адступнікамі ад сьвятога запавету.


Галасі, кіпарысе; бо ўпаў кедр, бо і велічныя спустошаны; галасеце, дубы Васанскія, бо паваліўся непраходны лес.


І павярнуліся і пайшлі да Васана. І выступіў супроць іх Ог, цар Васанскі, сам і ўвесь народ ягоны, на бітву да Эдрэі.


прыйдуць караблі ад Кітыма і ўрымсьцяць Асура і ўрымсьцяць Эвэра; але і ім пагібель!


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы