ЁВА 9:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) не дае мне перавесьці дух, а перапаўняе мяне гаротамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён ня дасьць супакою душы маёй, і напоўніць мяне бядотамі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён не дазваляе супакоіцца духу майму і напаўняе мяне горыччу. |
Дакуль жа Ты не пакінеш, дакуль не адыдзеш ад мяне, дакуль не дасі мне праглынуць сьліну маю?
бо няшчасьці мяне абступілі безьлічныя; беззаконьні мае дасягнулі мяне, так што і бачыць не магу; іх болей, чым валос на маёй галаве; сэрца маё пакінула мяне.
бо хто на нябёсах дараўнаецца з Богам? хто паміж сынамі Божымі спадобніцца Госпаду?
а хадзілі паводле ўпартасьці сэрца свайго і па сьледзе Ваала, як навучылі іх бацькі іхнія.
Усякае пакараньне ў цяперашні час здаецца ня радасьцю, а журбою; але пасьля навучаным празь яе дае мірны плод праведнасьці.
Яна сказала ім: не называйце мяне Наэмінь, а называйце мяне Мараю, бо Ўсемагутны спаслаў мне вялікую гароту;