ЁВА 4:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Як я бачыў, дык тыя, што аралі бязбожнае і сеялі ліхое, жнуць яго; Біблія (пераклад А.Бокуна) Часьцей бачыў я [зьнішчэньне] тых, што дапускаюцца злачынства і няпраўды, і самі яны зьбіраюць плады рук сваіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І нават лепш сказаць: я бачыў, што тыя, хто чыняць несправядлівасць і сеюць пакуты — і пажынаюць іх, |
У дзень, калі ты садзіў, ты калаціўся, каб яно расло, і каб пасеянае табою рана расьцьвіло; але ў дзень збору не багатае жніво будзе, а пакута вялікая.
Шляхі твае і дзеі твае прычынілі табе гэта; ад тваёй бязбожнасьці табе так горка, што даходзіць да сэрца твайго.
Як што яны сеялі вецер, дык і пажнуць буру: хлеба на корані ня будзе ў яго, зерне ня дасьць мукі, а калі і дасьць, дык чужыя праглынуць яе.
Пры гэтым (скажу): хто сее скупа, той скупа і пажне; а хто сее шчодра, той шчодра і пажне.