ЁВА 17:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Выступайце, усе вы, і падыдзеце; не знайду я мудрага сярод вас. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык апамятайцеся ўсе вы, і прыходзьце, але я не знаходжу між вамі нікога разумнага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык навярніцеся ўсе вы і прыходзьце, але я не знайду між вамі нікога разумнага. |
І было пасьля таго, як Гасподзь сказаў словы тыя Ёву, сказаў Гасподзь Эліфазу Тэманіцяніну: гарыць гнеў Мой на цябе і на двух сяброў тваіх за тое, што вы гаварылі пра Мяне ня так правільна, як раб Мой Ёў.
І тады зноў убачыце розьніцу паміж праведнікам і бязбожным, паміж службітом Бога і няслухам Ягоным.
Дзе мудрэц? дзе кніжнік? дзе суразмоўца веку гэтага? Ці не абярнуў Бог мудрасьць сьвету гэтага ў неразумнасьць?
На сорам ваш кажу: няўжо няма сярод вас ніводнага разумнага, які мог бы рассудзіць братоў сваіх?