І адказваў цар і сказаў жанчыне: не хавай ад мяне, пра што я спытаюся ў цябе. І сказала жанчына: кажы, гаспадару мой цар.
2 ЦАРСТВАЎ 14:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказала раба твая: хай будзе слова гаспадара майго цара ўцехаю мне, бо гаспадар мой цар, як анёл Божы, і можа выслухаць і добрае і благое. І Гасподзь Бог твой будзе з табою. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказала служка твая: “Няхай слова гаспадара майго, валадара, суцешыць мяне. Як анёл Божы гаспадар мой, валадар, які выслухае тое, што добрае, і тое, што ліхое”. Няхай ГОСПАД, Бог твой, будзе з табою!» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык вырашыла паслугачка твая: “Хай слова гаспадара майго, цара, супакоіць мяне. Бо як анёл Божы, так гаспадар мой, цар, каб выслухаў і адрозніў добрае ад благога. І хай Госпад, Бог твой, будзе з табою!”» |
І адказваў цар і сказаў жанчыне: не хавай ад мяне, пра што я спытаюся ў цябе. І сказала жанчына: кажы, гаспадару мой цар.
каб прытчаю даць справе такі выгляд, раб твой Ёаў навучыў мяне; але гаспадар мой мудры, як мудры анёл Божы, каб ведаць усё, што на зямлі.
А ён ашальмаваў раба твайго перад гаспадаром маім царом. Але гаспадар мой цар, як анёл Божы; рабі, што табе заўгодна;
хоць увесь дом бацькі майго быў варты сьмерці перад гаспадаром царом маім, але ты пасадзіў раба твайго сярод бяседнікаў за сталом тваім; якое ж я маю права скардзіцца яшчэ перад царом?
І пачуў увесь Ізраіль пра суд, як рассудзіў цар. І пачалі баяцца цара, бо ўбачылі, што мудрасьць Божая ў ім, каб чыніць суд.
даруй жа рабу Твайму сэрца разумнае, каб судзіць народ Твой і разьбіраць, што дабро і што ліха; бо хто можа кіраваць гэтым шматлікім народам Тваім?
а цьвёрдая ежа ўласьцівая дасканалым, у якіх пачуцьці навыкам прывучаны адрозьніваць дабро і зло.
як слухалі мы Майсея, так будзем слухаць і цябе: толькі Гасподзь Бог твой хай будзе з табою, як Ён быў з Майсеем;
І адказваў Анхус Давіду: будзь пэўны, што ў вачах маіх ты добры, як анёл Божы; але князі Філістымскія сказалі: хай ён ня йдзе з намі на вайну.