бо хто будзе выконваць волю Айца Майго, Які ёсьць у нябёсах, той Мне брат, і сястра, і маці.
1 ЦІМАФЕЯ 5:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) старых жанчын, як маці; маладых, як сёстраў, з поўнаю чысьцінёю. Біблія (пераклад А.Бокуна) старых жанчынаў — як матак, маладых — як сёстраў, з усякай чысьцінёю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) старэйшага ўзросту жанчын – як мацерак, а маладых – як сясцёр з усёй чысцінёй. |
бо хто будзе выконваць волю Айца Майго, Які ёсьць у нябёсах, той Мне брат, і сястра, і маці.
Нарэшце, браты мае, што толькі ў ісьціне, што сумленнае, што справядлівае, што чыстае, што любае, што вартае хвалы, што толькі дабрадзейнасьць, ці што пахвалы годнае, - тое і майце наўме.
Ніхто хай не пагарджае маладосьцю тваёю; але будзь узорам веруючым у слове, у жыцьці, у любові, у духу, у веры, у чысьціні.
Юнацкіх пажадлівасьцяў пазьбягай, а трымайся праўды, веры, любові, згоды з усімі, хто заклікае Госпада ад чыстага сэрца.