А калі Ён скажа: “Ня маю ўпадабаньня ў табе”, вось я, няхай Ён робіць, што добрае ў вачах Ягоных».
ЯКАВА 4:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык падпарадкуйцеся Богу; супраціўцеся д’яблу, і ўцячэ ад вас. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось, упакорцеся Богу; усупраціўцеся д'яблу, і ўцячэ ад вас; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык пакарыцеся Богу; а супраціўцеся д’яблу, і ён уцячэ ад вас. |
А калі Ён скажа: “Ня маю ўпадабаньня ў табе”, вось я, няхай Ён робіць, што добрае ў вачах Ягоных».
Цяпер не рабіце цьвёрдымі каркі вашыя, як бацькі вашыя, дайце руку ГОСПАДУ, і прыходзьце ў сьвятыню Ягоную, якую Ён асьвяціў на вякі; і служыце ГОСПАДУ, Богу вашаму, і Ён адверне ад вас полымя гневу Свайго.
і сказаў: «Голы я выйшаў з улоньня маці маёй, і голы вярнуся туды. ГОСПАД даў, і ГОСПАД забраў. Няхай будзе імя ГОСПАДА дабраслаўлёным!»
Кажыце да Бога: «Які Ты страшны ў дзеяньнях Тваіх! Дзеля вялікасьці моцы Тваёй падпарадкоўваюцца Табе ворагі Твае.
Скажыце валадару і [маці] валадара: “Сядаючы, сядзьце [нізка], бо ўпала з галавы вашай карона славы вашай!”
і ўсе жыхары зямлі нічога ня значаць, а Ён дзейнічае паводле волі Сваёй сярод войска нябеснага і сярод жыхароў зямлі; і ніхто ня можа стрымаць руку Ягоную і сказаць Яму: “Што Ты робіш?”
Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я — ціхі і пакорнага сэрца, і знойдзеце супачынак душам вашым.
І ён, дрыжучы і жахаючыся, сказаў: «Госпадзе, што хочаш, каб я рабіў?» І Госпад [кажа] да яго: «Устань і ідзі ў горад, і будзе табе сказана, што ты мусіш рабіць».
Бо, не разумеючы праведнасьці Божае і шукаючы паставіць сваю праведнасьць, яны не падпарадкаваліся праведнасьці Божай.
Бо напісана: «Жыву Я, — кажа Госпад, — перада Мною схіліцца ўсякае калена, і ўсякі язык будзе вызнаваць Бога».
Дзеля гэтага вазьміце ўсю зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаць у дзень злы і, усё зрабіўшы, застацца стаяць.
Да таго, калі мы мелі бацькоў цела нашага, якія нас каралі, і саромеліся перад імі, ці ня шмат больш маем падпарадкоўвацца Айцу духаў і будзем жыць?
Дык падпарадкоўвайцеся ўсякаму стварэньню чалавечаму дзеля Госпада, ці то валадару, як вышэйшай [уладзе],
І выявіў яму Самуэль усё сказанае, і ня ўтойваў ад яго. І Гэлій сказаў: «Ён — ГОСПАД! Няхай робіць, што добрае ў вачах Ягоных».