Ты хаваеш аблічча Тваё, і яны палохаюцца; забіраеш дух іхні, і яны паміраюць, і ў пыл назад вяртаюцца.
ЯКАВА 2:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо, як цела бяз духа мёртвае, гэтак і вера мёртвая без учынкаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо, як цела бяз духу мёртвае, так і вера бязь дзеяў мёртвая. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо як цела без духа памерлае, так і вера без учынкаў мёртвая. |
Ты хаваеш аблічча Тваё, і яны палохаюцца; забіраеш дух іхні, і яны паміраюць, і ў пыл назад вяртаюцца.
Выйдзе дух з яго, і ён вернецца ў зямлю; у той самы дзень зьнікнуць і задумы ягоныя.
Пакіньце [спадзявацца] на чалавека, у якога дыханьне ў ноздрах ягоных, бо што ён варты?
І ўсклікнуўшы моцным голасам, Ісус сказаў: «Ойча, у рукі Твае аддаю Дух Мой». І, сказаўшы гэтае, аддаў духа.
Бо ў Хрысьце Ісусе ня мае сілы ані абразаньне, ані неабразаньне, але вера, якая дзейнічае праз любоў.
Якая карысьць, браты мае, калі хто кажа, што мае веру, а ўчынкаў ня мае? Ня можа гэтая вера збавіць яго.