і загадаў вазіць яго на другой калясьніцы сваёй, і крычалі перад ім: «Кланяйцеся!» I паставіў яго над усёй зямлёю Эгіпецкай.
ЭСТЭР 3:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсе слугі валадара, якія [былі] пры браме валадарскай, кленчылі і схіляліся перад Аманам, бо гэтак загадаў валадар. А Мардэхай ня кленчыў і не схіляўся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ўсе службіты пры цары, якія былі каля царскае брамы, кланяліся і падалі ніцма перад Аманам, бо так загадаў цар. А Мардахэй не кланяўся і ня падаў ніцма. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усе паслугачы цара, якія былі ў брамах палаца, укленчвалі і давалі паклон перад Аманам; бо так загадаў цар адносна яго. Толькі адзін Мардахэй не кленчыў і не кланяўся яму. |
і загадаў вазіць яго на другой калясьніцы сваёй, і крычалі перад ім: «Кланяйцеся!» I паставіў яго над усёй зямлёю Эгіпецкай.
У тыя дні, калі Мардэхай сядзеў пры браме валадарскай, разгневаліся Бігтан і Тэрэш, два эўнухі валадара, якія вартавала парогі, і шукалі, каб выцягнуць руку на валадара Ахашвэроша.
Муж Юдэй быў у Шушане сталіцы; імя ягонае — Мардэхай, сын Яіра, сына Шымэя, сына Кіша, муж з [калена] Бэн’яміна,
Пасьля гэтых падзеяў узьвялічыў валадар Ахашвэрош Амана, сына Гамэдата, Агагяніна, і ўзьняў яго, і паставіў пасад ягоны вышэй за ўсіх князёў, якія [былі] з ім.
І сказалі слугі валадара, якія пры браме валадарскай, Мардэхаю: «Чаму ты парушаеш прыказаньне валадара?»
І ўбачыў Аман, што Мардэхай ня кленчыць і не пакланяецца яму, і напоўніўся Аман гневам.
І выйшаў Аман у той дзень вясёлы і з добрым [настроем] сэрца. І ўбачыў Аман Мардэхая ў браме валадарскай, і той ня ўстаў, і не крануўся з месца перад ім, і напоўніўся Аман гневам на Мардэхая.
які таго, хто пагарджае [Богам], адкідае з вачэй сваіх, а таго, хто баіцца ГОСПАДА, ушаноўвае; той, хто са шкодай для сябе прысягаў, але гэтага не зьмяняў;
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Запішы гэта на памятку ў кнігу, і ўлажы ў вушы Егошуа, што Я вынішчаючы, вынішчу памяць пра Амалека пад небам!».
І сказаў ён: «Бо рука на пасадзе ГОСПАДА, што вайна ў ГОСПАДА з Амалекам з пакаленьня ў пакаленьне».
І Данііл прасіў валадара, і ён паставіў над справамі краіны Бабілонскай Шадраха, Мэшаха і Авэд-Нэго, а Данііл [быў] пры браме валадарскай.
Калі ГОСПАД, Бог твой, дасьць табе супакой ад усіх ворагаў тваіх, якія вакол цябе, у зямлі, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, у спадчыну, каб ты авалодаў ёю, ты сатрэш памяць пра Амалека пад небам. Не забудзься [пра гэта].
І цяпер ідзі, і пабі Амалека, і палажы закляцьце на ўсё, што ён мае. Не шкадуй яго, але забівай ад мужчыны аж да жанчыны, ад малога аж да немаўляці, валоў і авечак, вярблюдаў і аслоў».