Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭСТЭР 3:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 І ўбачыў Аман, што Мардэхай ня кленчыць і не пакланяецца яму, і напоўніўся Аман гневам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 І калі ўбачыў Аман, што Мардахэй ня кланяецца і ня падае ніцма перад ім, дык напоўніўся гневам Аман.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 І калі Аман на справе ўбачыў, што Мардахэй не кленчыць перад ім і не б’е паклону, разгневаўся надта,

Глядзіце раздзел Копія




ЭСТЭР 3:5
13 Крыжаваныя спасылкі  

І адмовілася валадарка Вашці прыйсьці паводле слова валадара да эўнухаў. І моцна загневаўся валадар, і гнеў ягоны ўзгарэўся ў ім.


І ўсе слугі валадара, якія [былі] пры браме валадарскай, кленчылі і схіляліся перад Аманам, бо гэтак загадаў валадар. А Мардэхай ня кленчыў і не схіляўся.


І сталася, што яны гаварылі яму кожны дзень, а ён ня слухаў іх, і яны данесьлі Аману, каб паглядзець, ці вытрывае ў слове Мардэхай, бо ён выявіў, што ён — Юдэй.


І выйшаў Аман у той дзень вясёлы і з добрым [настроем] сэрца. І ўбачыў Аман Мардэхая ў браме валадарскай, і той ня ўстаў, і не крануўся з месца перад ім, і напоўніўся Аман гневам на Мардэхая.


Бо неразумнага забівае гняўлівасьць, а дурнога губіць зайздрасьць.


Бязбожнік задумвае ліхое супраць праведнага і скрыгоча на яго зубамі сваімі.


Гнеў неразумнага выяўляецца адразу, а разумны хавае зьнявагу.


Зласьлівы няхай атрымае пакараньне, бо калі пашкадуеш яго, яшчэ больш павялічыш [кару].


Свавольны і дзёрзкі, называны блюзьнерам, робіць усё ў шале нахабства.


дурань пастаўлены на высокасьці вялікай, а багатыя сядзяць нізка.


Тады Навухаданосар напоўніўся гневам супраць Шадраха, Мэшаха і Авэд-Нэго, і выгляд аблічча ягонага зьмя­ніўся. Ён адказаў і сказаў, каб распалілі печ у сем разоў болей, чым была яна распаленая.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы