Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭСТЭР 2:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 У тыя дні, калі Мардэхай сядзеў пры браме валадарскай, разгневаліся Бігтан і Тэрэш, два эўнухі валадара, якія вартавала парогі, і шукалі, каб выцягнуць руку на валадара Ахашвэроша.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 У той час, як Мардахэй сядзеў каля царскай брамы, два царскія еўнухі, Гавата і Тара, якія ахоўвалі парог, раззлаваліся і намышлялі накласьці руку на цара Артаксэркса.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 Вось, у той час, у які Мардахэй прабываў пры браме цара, два еўнухі цара, Багата і Тарэс, якія былі прыдзвернымі, разгневаліся за тое і хацелі падняць рукі на цара.

Глядзіце раздзел Копія




ЭСТЭР 2:21
13 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў валадар Абішаю і ўсім слугам сваім: «Вось, сын мой, які выйшаў з нутра майго, цікуе на душу маю, тым больш гэты сын Бэн’яміна. Пакіньце яго, няхай праклінае, бо сказаў яму ГОСПАД.


І слуга ягоны Зімры, начальнік над паловаю калясьніцаў, змовіўся супраць яго. І калі Эла быў напіўся ў доме Арцы, загадчыка дому ў Тырцы,


А іншыя дзеяньні Ёаша і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.


І змовіліся супраць Амона слугі ягоныя, і забілі валадара ў доме ягоным.


А ў валадараньне Ахашвэроша, на пачатку валадараньня ягонага, напісалі скаргу на жыхароў Юды і Ерусаліму.


А калі зьбіралі дзяўчын другі раз, Мардэхай сядзеў пры браме валадарскай,


У тую ноч адыйшоў сон ад валадара, і ён сказаў, каб прынесьлі кнігу летапісу для памяці, і чыталі яе перад валадаром.


І знайшлі запісанае пра тое, што паведаміў Мардэхай пра Бігтану і Тэрэша, двух эўнухаў валадара, якія вартавалі парогі і якія намагаліся выцягнуць руку на валадара Ахашвэроша.


бо Ты даеш выратаваньне валадару, і выбаўляеш Давіда, слугу Твайго, ад мяча злыдня!


І Данііл прасіў валадара, і ён паставіў над справамі краіны Бабілонскай Шадраха, Мэшаха і Авэд-Нэго, а Данііл [быў] пры браме валадарскай.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы