І сыноў Сэдэкіі забілі на вачах ягоных, і вырвалі вочы Сэдэкіі, і закулі яго ў кайданы мядзяныя, і завялі ў Бабілон.
ЭКЛЕЗІЯСТА 8:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Усё гэта я бачыў, і прыкладаў сэрца маё да ўсіх справаў, якія робяцца пад сонцам, [бачыў] час, калі чалавек мае ўладу над чалавекам на гора яму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усё гэта бачыў я і да сэрца майго браў усякую справу, якая пад сонцам чыніцца. Бывае час, калі чалавек валадарыць над чалавекам на шкоду яму. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усё гэта я абдумаў і аддаў сэрца маё ўсім справам, якія адбываюцца пад сонцам, у часе, калі чалавек пануе над чалавекам на сваё няшчасце. |
І сыноў Сэдэкіі забілі на вачах ягоных, і вырвалі вочы Сэдэкіі, і закулі яго ў кайданы мядзяныя, і завялі ў Бабілон.
I вярнуліся воды, і пакрылі калясьніцы і вершнікаў усяго войска фараона, якія ўвайшлі за імі ў мора; не засталося з іх аніводнага.
Глядзеў я на ўсе справы, якія робяцца пад сонцам; і вось, усё — марнасьць і пагоня за ветрам.
І яшчэ бачыў я пад сонцам: месца суду, а там беззаконьне, месца праведнасьці, а там няправасьць.
І я павярнуўся, і ўбачыў усякі прыгнёт, які робіцца пад сонцам, і вось, слёзы прыгнечаных, і няма для іх суцяшэньня; і ў руцэ прыгнятальнікаў — сіла, і няма для іх суцяшэньня.
І загінула багацьце тое ў нешчасьлівым выпадку; і нарадзіў ён сына, і няма нічога ў руках ягоных.
Калі ты будзеш бачыць прыгнёт беднага і парушэньне суду і праведнасьці ў нейкай акрузе, не зьдзіўляйся гэтым [рэчам], але мей суцяшэньне, бо высокага пільнуе вышэйшы, а над імі — яшчэ вышэйшы.
Зьвярнуў я сэрца маё, каб спазнаць і дасьледаваць, і шукаць мудрасьць і разуменьне, і каб спазнаць, што бязбожнасьць — дурасьць, а глупота — шаленства.
Але Сыгон, валадар Хешбону, не захацеў дазволіць нам прайсьці праз зямлю ягоную, бо ГОСПАД, Бог наш, закамяніў дух ягоны і сэрца ягонае зрабіў цьвёрдым, каб аддаць яго ў рукі твае, як гэта [сталася] сёньня.