Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭКЛЕЗІЯСТА 8:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 Усё гэта я абдумаў і аддаў сэрца маё ўсім справам, якія адбываюцца пад сонцам, у часе, калі чалавек пануе над чалавекам на сваё няшчасце.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 Усё гэта я бачыў, і прыкладаў сэрца маё да ўсіх справаў, якія робяцца пад сонцам, [бачыў] час, калі чалавек мае ўладу над чалавекам на гора яму.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 Усё гэта бачыў я і да сэрца майго браў усякую справу, якая пад сонцам чыніцца. Бывае час, калі чалавек валадарыць над чалавекам на шкоду яму.

Глядзіце раздзел Копія




ЭКЛЕЗІЯСТА 8:9
15 Крыжаваныя спасылкі  

І забіў сыноў Сэдэцыі на яго вачах, і яму вырваў вочы, і закаваў яго ў медныя кайданы, і адвёў у Бабілон.


І нахлынулі воды і пакрылі калясніцы і коннікаў усяго войска фараона, якое, гонячыся, увайшло ў мора; так што ні адзін з іх не застаўся жывым.


Убачыў я ўсё, што дзеецца пад сонцам; і, вось жа, усё — марнасць і турбаванне духа.


Паглядзеў я на заняткі, якія даў Бог сынам чалавечым, каб займаліся імі.


І яшчэ ўбачыў я пад сонцам: на месцы суда там бязбожнасць, і на месцы справядлівасці там несправядлівасць;


Павярнуўся я да іншага і ўбачыў вераломнасць, якая ўчыняецца пад сонцам, і вось, слёзы прыгнечаных — і няма суцяшальніка, і бязлітаснасць з боку прыгнятальнікаў — і няма суцяшальніка.


Бо прападае яно ў найгоршым выпадку; калі нарадзіў сына, то будзе ён у поўнай нястачы.


Калі ты ўбачыш прыцясненні няшчасных, а таксама скажэнне суда і справядлівасці ў краі, не дзівіся з гэтай справы, бо над высокім чувае больш высокі, і над імі таксама ёсць іншыя, больш высокія;


а набытак зямлі — перадусім цар, палі якога ўзараныя.


Разгледзеў я ўсё душой маёй, каб пазнаць, разгледзець і адшукаць мудрасць і розум і пераканацца, што бязбожнасць — гэта неразумнасць, а аблуда — безразважнасць.


Бо паклёп робіць разумнага дурным, а падарунак адурняе сэрца.


Але цар Хесебона Сэгон не захацеў дазволіць нам прайсці праз яго [зямлю], бо закамяніў яму дух Госпад, Бог твой, і сэрца яго зрабіў упорыстым, каб быў ён аддадзены ў рукі твае, як гэта і сталася сёння.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы