ДРУГІ ЗАКОН 2:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна)30 Але Сыгон, валадар Хешбону, не захацеў дазволіць нам прайсьці праз зямлю ягоную, бо ГОСПАД, Бог наш, закамяніў дух ягоны і сэрца ягонае зрабіў цьвёрдым, каб аддаць яго ў рукі твае, як гэта [сталася] сёньня. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)30 Але Сігон, цар Эсэвонскі, не згадзіўся дазволіць нам прайсьці празь ягоную зямлю, бо Гасподзь, Бог твой, ажарсьцьвіў дух ягоны і сэрца ягонае зрабіў упартым, каб аддаць яго ў руку тваю, як гэта відно сёньня. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)30 Але цар Хесебона Сэгон не захацеў дазволіць нам прайсці праз яго [зямлю], бо закамяніў яму дух Госпад, Бог твой, і сэрца яго зрабіў упорыстым, каб быў ён аддадзены ў рукі твае, як гэта і сталася сёння. Глядзіце раздзел |