ЭКЛЕЗІЯСТА 7:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Добрая мудрасьць разам са спадчынай, асабліва для таго, хто бачыць сонца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Добрая мудрасьць - як і добрая спадчына, асабліва ж бо тым, што сонца бачаць: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Добрая мудрасць разам з багаццямі і карысная тым, якія бачаць сонца. |
Яна — каштоўнейшая за пэрліны, і нішто з таго, што ты прагнеш, ня можа параўнацца з ёю.
І ўбачыў я, што з мудрасьці большая карысьць, чым з глупоты, падобна як карысьць са сьвятла большая, чым з цемры.
Не кажы: “Што гэта такое, што ранейшыя дні былі лепшыя, чым цяперашнія?”, бо ня з мудрасьці ты пытаешся пра гэта.