I сталася, што Ісаак састарэў, і зацемрыліся вочы ягоныя, так што ня мог бачыць, і паклікаў ён Эзава, сына свайго старэйшага, і сказаў яму: «Сыне мой». І той сказаў яму: «Вось я».
ЭКЛЕЗІЯСТА 12:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) пакуль не зацемрыцца сонца, і сьвятло, і месяц, і зоркі, пакуль ня вернуцца пасьля дажджу хмары, Біблія (пераклад В. Сёмухі) пакуль не патухлі сонца, і сьвятло, і месяц, і зоркі і не насунуліся новыя хмары пасьля дажджу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) пакуль не зацямніцца сонца, і святло, і месяц, і зоркі, пакуль не вернуцца пасля дажджу хмары; |
I сталася, што Ісаак састарэў, і зацемрыліся вочы ягоныя, так што ня мог бачыць, і паклікаў ён Эзава, сына свайго старэйшага, і сказаў яму: «Сыне мой». І той сказаў яму: «Вось я».
А вочы Ізраіля сталі цяжкія ад старасьці, ня мог ён бачыць. I наблізіў іх да яго, і ён пацалаваў іх, і абняў іх.
Душа сумуе ў-ва мне; дык з зямлі Ярданскай, з гор Гермону, з гары Міцар я пра Цябе ўспамінаю.
Ты даў нам угледзець шмат трывог і ліха, але Ты вернеш нас да жыцьця і з бяздоньняў зямлі зноў узьнімеш нас.
Дзён гадоў нашых — гадоў семдзясят, а як пры сіле — гадоў восемдзясят; і найлепшае ў іх — гарапашнасьць і ліхоцьце, бо прамінаюць яны шпарка, і мы адлятаем.
Бо зоркі нябесныя і сузор’і іхнія ня будуць сьвяціць сьвятлом сваім, сонца зацемрыцца пры ўзыходзе сваім і месяц ня будзе зьзяць сьвятлом сваім.
І ён зараве над [здабычай] у той дзень як раве мора; і ён гляне на зямлю, і вось, цемра і прыгнёт, і сьвятло схавалася ў хмарах».
А адразу пасьля прыгнёту дзён тых сонца зацьмее, і месяц ня дасьць сьвятла свайго, і зоркі ўпадуць з неба, і сілы нябесныя захістаюцца.
І сталася, што аднаго дня Гэлій спаў на месцы сваім, а вочы ягоныя саслабелі, і ён ня мог бачыць.
Калі той сказаў пра Каўчэг Божы, Гэлій зваліўся з крэсла на кант брамы, і зламаў сабе карак, і памёр, бо ён быў стары і цяжкі. Ён судзіў Ізраіль сорак гадоў.