Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 3:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 І сталася, што аднаго дня Гэлій спаў на месцы сваім, а вочы ягоныя саслабелі, і ён ня мог бачыць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 І было ў той час, калі Ілій ляжаў на сваім месцы, - і ў вачах ягоных пачало цямнець, і ён ня мог бачыць, -

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 Такім чынам, сталася аднаго дня, што Гэлі спаў на сваім месцы, а вочы яго слабелі і ён не мог бачыць.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 3:2
8 Крыжаваныя спасылкі  

I сталася, што Ісаак састарэў, і зацемрыліся вочы ягоныя, так што ня мог бачыць, і паклікаў ён Эзава, сына свайго старэйшага, і сказаў яму: «Сыне мой». І той сказаў яму: «Вось я».


А вочы Ізраіля сталі цяжкія ад старасьці, ня мог ён бачыць. I наблізіў іх да яго, і ён пацалаваў іх, і абняў іх.


I запярэчыў бацька ягоны, і сказаў: «Ведаю, сыне мой, ведаю, таксама ён будзе народам, і таксама ён будзе вялікі, але брат ягоны малодшы будзе большы за яго, і насеньне ягонае будзе поўняю народаў».


І зрабіла так жонка Ерабаама. І ўстала яна, і пайшла ў Шыло, і прыйшла ў дом Ахіі. А Ахія ня мог бачыць, бо сьцямнелі вочы ягоныя дзеля старасьці.


Дзён гадоў нашых — гадоў семдзясят, а як пры сіле — гадоў восемдзясят; і найлепшае ў іх — гарапашнасьць і ліхоцьце, бо прамінаюць яны шпарка, і мы адлятаем.


у дні, калі будуць дрыжэць вартаўнікі дому і хістацца мужы моцныя, і кінуць малоць млынары, бо іх будзе мала, і пацямнеюць тыя, што глядзяць праз вокны,


Гэлій быў ужо вельмі стары. І чуў ён усё, што рабілі сыны ягоныя адносна ўсіх Ізраільцянаў, як яны спалі з жанчынамі, якія зьбіраліся пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня.


Гэлій меў дзевяноста восем гадоў, і вочы ягоныя саслабелі, і ён ня мог бачыць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы