І радаваўся народ з дабраахвотных дароў, бо са шчырым сэрцам яны давалі дары ГОСПАДУ; і таксама валадар радаваўся радасьцю вялікай.
ЭЗДРЫ 1:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсе тыя, што жылі навокал, умацоўвалі рукі іхнія начыньнямі са срэбра, золатам, маёмасьцю, быдлам і каштоўнасьцямі, апрача дароў дабраахвотных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўсе суседзі іхнія дапамагалі ім срэбным посудам, і золатам, іншай маёмасьцю і быдлам, і дарагімі рэчамі, звыш усякага дабрахотнага дараваньня на храм. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўсе тыя, што жылі побач, узмацнілі рукі іх, прыносячы срэбраны і залаты посуд, маёмасць, жывёлу ды каштоўнасці, апрача ахвяраў добраахвотных. |
І радаваўся народ з дабраахвотных дароў, бо са шчырым сэрцам яны давалі дары ГОСПАДУ; і таксама валадар радаваўся радасьцю вялікай.
І ўсе, якія засталіся ў-ва ўсіх месцах, дзе яны жывуць, няхай дапамогуць ім людзі месца таго срэбрам, золатам, маёмасьцю і быдлам, а таксама дабраахвотнымі дарамі для Дому Бога, Які ў Ерусаліме”».
У чацьвёрты дзень адважылі мы срэбра і золата, і начыньне ў Доме Бога нашага на руку Мэрэмота, сына Урыі, сьвятара, а з ім [быў] Элеазар, сын Пінхаса, і з імі — Ёзавад, сын Ешуа, і Наадыя, сын Біннуя, лявіты,
Бо ўсе страшылі нас, кажучы: «Саслабеюць рукі іхнія ад працы, і яна ня будзе скончана». Але цяпер я [тым больш] умацаваў рукі мае!
Народ твой у дзень магутнасьці тваёй ахвотна зьбярэцца ў аздобе сьвятой; як раса з улоньня сьвітаньня будзе маладосьць твая.
I сыны Ізраіля зрабілі паводле слова Майсея, і пазычылі ў Эгіпцянаў начыньне срэбнае і начыньне залатое, і адзеньне.
I ГОСПАД даў ласку народу ў вачах Эгіпцянаў, і яны пазычалі ім; і абрабавалі яны Эгіпет.
Кожны [няхай робіць] паводле вызначэньня сэрца, не са смуткам або з патрэбы, бо Бог любіць таго, хто з добрай ахвотай дае.